БЕЛ Ł РУС

Літоўцы заявілі пра пяціразовае павелічэнне спробаў абысці санкцыі супраць Беларусі і Расіі

20.06.2024 / 22:4

Nashaniva.com

У групе Літоўскіх чыгунак Lietuvos geležinkeliai (LTG) заявілі, што спробы абысці заходнія санкцыі супраць Расіі і Беларусі за апошнія тры месяцы ўзраслі ў пяць разоў. Калі ў сакавіку было зафіксавана 14 такіх спробаў, то ў маі — ужо 74, перадае LRT.

Фота ілюстрацыйнае

Па словах кіраўніка аддзела ўстойлівасці бізнэсу групы LTG Гедымінаса Шэчкуса, хоць ягоная кампанія і ўлічвае новыя тэндэнцыі ў абыходзе санкцый, яна пакуль не можа адказаць, чаму пачасціліся спробы іх абысці. Магчыма, гэта спроба праверыць эфектыўнасць самога санкцыйнага кантролю.

Як сцвярджае кіраўніца грузавога прадпрыемства LTG Cargo Эгле Шымэ, у сакавіку кампанія на мяжы развярнула 4 вагоны, у красавіку — 10, а ў маі — 62.

Большасць парушэнняў звязана з транспартаваннем паліва або нафтапрадуктаў. За тры месяцы LTG Cargo не задаволіла ніводную заяўку на іх перавозку ў Расію.

Чытайце таксама:

Еўрасаюз пакуль не прыняў рашэння адносна новых санкцый супраць Беларусі

Амбасадары краін Еўрасаюза ўзгаднілі 14-ы пакет санкцый супраць Расіі. Яны тычацца нафты і газу

У «Беларуськалія» ўзніклі праблемы з пастаўкамі ўгнаенняў праз Пецярбургскі порт

Каментары да артыкула