У Мінску прадаюць медцэнтр амаль за паўмільёна даляраў
Цэнтр эстэтычнай медыцыны «Марк Эстэтык» у Мінску выстаўлены на продаж.
За цэнтр просяць амаль 1,55 млн рублёў, або каля $484 тыс.
Памяшканне знаходзіцца на першым паверсе 15-павярховага дома на вуліцы Прытыцкага, у раёне метро «Каменная горка». У паведамленні сказана, што тут размешчаны салон прыгажосці, які займае 141 квадрат. У ім абсталяваны рэсепшн, пяць кабінетаў і пакой для персаналу.
Медцэнтр спецыялізуецца на дэпіляцыі, мезатэрапіі і іншых паслугах, пераважна для жанчын.
Гаворка ідзе аб продажы дзеючага бізнесу, які прыносіць прыбытак. Уласнік — чалавек ва ўзросце, які хоча адысці ад спраў, але каб бізнэс працягнуў развівацца.
Чытайце таксама:
Названая самая дарагая кватэра ў Мінску, набытая ў маі. Гэта пентхаус у элітным раёне
У Мінску прадаецца 3-павярховая кватэра ў таўнхаусе. Колькі хочуць за яе?