БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, як тэрарысты ІДІЛ захапілі міліцэйскага начальніка ў СІЗА Растова — ён прыйшоў да іх на перамовы

18.06.2024 / 9:7

Nashaniva.com

Паводле звестак SHOT, пры захопе Растоўскага СІЗА быў трэці закладнік: ён здолеў вырвацца ад тэрарыстаў, заблакаваць іх і паведаміць пра здарэнне свайму кіраўніцтву. На перамовы даслалі міліцэйскага начальніка Аляксандра Богму, якога тэрарысты таксама захапілі, расказвае новую версію SHOT.

Як піша канал, паміж 23-гадовым малодшым інспектарам Віктарам Канчаковым і 39-гадовым начальнікам аператыўнага ўпраўлення Аляксандрам Богмам тэрарысты захапілі 31-гадовага начальніка аператыўнага аддзела Канстанціна Гораха, але ён здолеў вырвацца і збегчы.

Паводле SHOT, некалькі тэрарыстаў утрымліваліся ў суседніх камерах, праз сцяну: № 94 і № 96 (нумарацыя камер ідзе ў шахматным парадку). У якасці каната ўцекачы выкарыстоўвалі чатыры звязаныя прасціны. Збеглыя арыштанты першым захапілі ў закладнікі Канчакова, затым — Гораха. Апошні ўступіў з імі ў сутычку, атрымаў нажавое раненне ў руку, але змог вырвацца і заблакаваць усе дзверы, праз якія тэрарысты маглі трапіць у асноўны корпус. 

Зачыніўшы тэрарыстаў у адным з блокаў, Горах паведаміў пра здарэнне свайму кіраўніцтву. На перамовы даслалі Аляксандра Богму, якога тэрарысты таксама захапілі. Хто даслаў Богму і чаму яго захапілі, не паведамляецца. 

Неўзабаве пасля гэтага спецназ забіў усіх шасцярых захопнікаў. Найменей у дваіх рукі былі ў кайданках. Канчакоў і Богма не пацярпелі. Гораху медыкі аказалі дапамогу, яго жыццю нічога не пагражае, піша SHOT.

Чытайце таксама:

Некалькі забітых пры штурме захопнікаў былі ў кайданках. Што не так у афіцыйнай версіі з закладнікамі ў растоўскім СІЗА 

Супрацоўнікі растоўскага СІЗА-1, якіх утрымлівалі ў закладніках, вызваленыя. Зняволеныя — забітыя

За некалькі дзён да захопу закладнікаў растоўскае СІЗА выхвалялася найлепшай сістэмай аховы ў вобласці

«Людзі настроеныя сур'ёзна. Пачуйце іх». У Растове затрыманыя ўзялі ў закладнікі супрацоўнікаў СІЗА

Каментары да артыкула