БЕЛ Ł РУС

«Ніх*я сабе нанараспрацоўка». Вешалка для штаноў ад слуцкага прадпрыемства ўзарвала тыкток

16.06.2024 / 13:55

Nashaniva.com

Незвычайныя вешалкі для штаноў выпусціла слуцкае прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк». Разынка ў тым, што яны дадалі да звычайнай вешалкі канцылярскія сціскачы. Відэа сабрала больш за 60 тысяч праглядаў.

 

«Ніх*я сабе нанараспрацоўка слуцкага завода! Вешалка для штаноў з канцылярскімі прышчэпкамі. Ну што, бяром нанатэхналогію?» — гаворыць аўтар відэа, які знайшоў незвычайны тавар у краме ОМА. 

Каментатары сустрэлі айчынны выраб з гумарам.

«Не, ну а чо, там напэўна цэлае канструктарскае бюро год вырашала, як гэта замуціць». 

«Я заўсёды ведаў, што нашы інжынера сядзяць на каналах з лайфхакамі, але я не думаў што ўсё настолькі сурʼёзна».

«Калектыўны захад напружыўся». 

«А што так можна было?» 

«Наступны выраб будзе з пластыкавай бутэлькі?» 

Многія каментары падтрымалі вытворцу і адзначылі, што ідэя добрая, ёю можна скарыстацца і самім. 

Цана такой вешалкі немалая — амаль 10 рублёў, але аўтар відэа бачыў яе на зніжцы ў 51%.

Чытайце таксама:

Жыхарка Гродна скончыла школу ў 28 гадоў. Як так атрымалася?

«Далась тебе вот эта Польша, в РБ зарплата больше». Штучны інтэлект напісаў прапагандысцкі хіт

У Жлобіне ўзялі шлюб 87-гадовы жаніх і 76-гадовая нявеста. Прычым пазнаёміліся яны ў тыктоку

Каментары да артыкула