Над усёй Беларуссю ўначы фіксаваліся «серабрыстыя аблокі» ФОТЫ
Незвычайная прыродная з'ява, якую гэтымі начамі могуць назіраць жыхары ўсёй Беларусі, называецца «серабрыстымі аблокамі». У сацсетках і тэлеграм-каналах з'явіліся фота, зробленыя ў розных рэгіёнах.
Серабрыстыя аблокі над Оршай. Фота: t.me/orshaeu
Серабрыстыя аблокі можна назіраць у Беларусі толькі ў некаторыя ночы ў чэрвені і ліпені. Яны ўтвараюцца на вышыні 76-85 кіламетраў, на мяжы з космасам. Гэта самая высокая атмасферная з'ява на Зямлі.
Серабрыстыя аблокі над Оршай. Фота: t.me/orshaeu
Серабрыстыя аблокі стварае метэорны пыл, на якім кандэнсуецца вільгаць. Убачыць з'яву можна толькі ў глыбокіх прыцемках, калі іх асвятляе Сонца з-пад гарызонту, а ніжэйшыя пласты атмасферы знаходзяцца ў зямным цені.
Серабрыстыя аблокі над Гомелем. Фота: t.me/gomeltoday
Серабрыстыя аблокі над Глыбокім. Фота з сацсетак
Чытайце таксама:
Беларусы сёння здымалі прыгожыя захады сонца ФОТЫ
У Івацэвіцкім раёне зафіксавалі незвычайную атмасферную з'яву. І гэта не паўночнае ззянне ФОТЫ
Над Беларуссю ноччу можна было любавацца паўночным ззяннем ФОТА
«Ляцеў бясшумна і круціўся». У небе над Беларуссю заўважылі НЛА