БЕЛ Ł РУС

У Дзятлаўскім раёне жанчына выклікала на ваўкоў міліцыю

14.06.2024 / 13:6

Nashaniva.com

Баялася за сваіх дочак.

У вёсцы Панікарты Дзятлаўскага раёна ўвечары 13 чэрвеня заўважылі зграю ваўкоў.

Жывёлы забеглі ў двор аднаго з дамоў. Там знаходзілася жанчына з дзвюма дочкамі. Яна спалохалася за сваіх дзяцей і выклікала на ваўкоў міліцыю.

Сілавікі прыехалі на месца і прагналі ваўкоў, уключыўшы сірэну і мігалкі. Жывёлы разбегліся і схаваліся ў лесе. Міліцыянты перадалі інфармацыю пра ваўкоў спецыяльным службам, паведамілі ва УУС.

У канцы красавіка воўк больш за тыдзень тэрарызаваў жыхароў Віцебска. Яго ў выніку высачылі і застрэлілі.

Чытайце таксама:

Ваўка, які наводзіў страх на вуліцах Віцебска, забілі

«Я такіх сабак ніколі не бачыла». Воўк ці сабака: хто трымае ў страху жыхароў Віцебска

Міліцыя кругласутачна патрулюе вуліцы Віцебска — па горадзе шнырыць галодны воўк

З'явілася ВІДЭА, як у Налібоцкай пушчы сям'я ваўкоў ратуе ваўчанят ад мядзведзя

Каментары да артыкула