БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін пагаварылі па тэлефоне

12.06.2024 / 12:16

Nashaniva.com

Раней Лукашэнка павіншаваў свайго расійскага сябра з Днём Расіі.

Contributor / Getty Images

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін пагаварылі сёння па тэлефоне, паведаміў тэлеграм-канал «Пул першага».

У прэс-службе Крамля ўдакладнілі дэталі. Лукашэнка яшчэ раз павіншаваў свайго расійскага калегу са святам. Бакі таксама абмеркавалі актуальныя пытанні развіцця беларуска-расійскіх адносін.

«Абмеркаваны актуальныя пытанні далейшага развіцця расійска-беларускіх адносін стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва з улікам дамоўленасцей, дасягнутых па выніках перамоў на вышэйшым узроўні ў Мінску 24 мая», — гаворыцца ў паведамленні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула