БЕЛ Ł РУС

У Маладзечне падлетак пасварыўся з дзяўчынай і са злосці зламаў дзверы гарадской бібліятэкі

10.06.2024 / 11:51

Nashaniva.com

Супрацоўнік бібліятэкі заўважыў пашкоджанні і выклікаў міліцыю.

Фота: УУС Мінаблвыканкама

Жыхар Маладзечна адпачываў у кампаніі сяброў. Дзень у падлетка не задаўся-хлопец пасварыўся са сваёй дзяўчынай. Выплюхнуць адмоўныя эмоцыі 16-гадовы падлетак вырашыў на будынку гарадской бібліятэкі.

Хлопец са злосці зламаў металічны навес і пашкодзіў дзверы.

Супрацоўнік бібліятэкі заўважыў пашкоджанні і выклікаў міліцыю. Дэбашыра знайшлі па камерах назірання і затрымалі.

Цяпер у дачыненні да 16-гадовага жыхара Маладзечна распачатая крымінальная справа за хуліганства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула