БЕЛ Ł РУС

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката, які ўхваляў увядзенне смяротнага пакарання за здраду дзяржаве

10.06.2024 / 11:33

Nashaniva.com

Міністэрства юстыцыі пазбавіла ліцэнзіі двух адвакатаў: Анатоля Лапцева з Мазыра і Іну Барташ з Мінска. Адвакатаў пазбавілі ліцэнзіі «з прычыны недастатковай кваліфікацыі»

Анатоль Лапцеў. Фота: Жыццё Палесся

«Права на абарону» піша, што зусім нядаўна, 17 красавіка, Анатоль Лапцеў апублікаваў артыкул з назвай «За тэрарызм — да адказу», у якой сцвярджаў, што папраўкі ў крымінальнае заканадаўства, якія прадугледжваюць смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве накіраваны «на павышэнне эфектыўнасці аховы міру і бяспекі чалавецтва, абароны грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў, канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь і ўстаноўленага правапарадку ад злачынных замахаў экстрэмісцкай накіраванасці, на папярэджанне злачынстваў, выхаванне грамадзян у духу выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула