БЕЛ Ł РУС

Палітвязня Акіхіру Гаеўскага-Ханаду змясцілі ў ПКТ на чатыры месяцы

7.06.2024 / 11:19

Nashaniva.com

Актывіст анархісцкага руху ўтрымліваецца за кратамі ўжо амаль чатыры гады. У Мінгарсудзе 6 верасня 2022 года яму прысудзілі 16 гадоў калоніі, піша «Вясна».

28 лютага 2023 года ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме адбыўся разгляд апеляцыйных скаргаў. Судовая калегія пад старшынствам суддзі Аляксея Рыбакова скараціла тэрмін палітвязня на тры месяцы. Такім чынам, канчатковы тэрмін зняволення Акіхіра — 15 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

На судзе Акіхіра выступіў з моцным апошнім словам.

Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Акіхіра Святаслававіч Гаеўскі-Ханада

Чытайце таксама:

Палітвязня Аляксандра Францкевіча зноў будуць судзіць

Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ

Асуджанаму на 19 гадоў калоніі анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі дзевяць месяцаў зняволення

Каментары да артыкула