БЕЛ Ł РУС

Жыхара Оршы асудзілі двойчы за абразу Лукашэнкі

6.06.2024 / 13:3

Nashaniva.com

У судзе Аршанскага раёна і Оршы 4 чэрвеня разгледзелі крымінальную справу Сяргея Гняўко. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК), прычым паўторна. Справу разглядала суддзя Юля Вяршыніна.

Першы раз Сяргея Гняўко асудзілі па гэтым жа артыкуле (ч. 1 арт. 368 КК) у судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска 5 мая. Прысуд невядомы, аднак у большасці выпадкаў за абразу Лукашэнкі людзей пазбаўляюць волі, піша «Вясна».

Пад гэтае апісанне падыходзіць у сацыяльных сетках 47-гадовы Сяргей Леанідавіч Гняўко. Ён часта ездзіў на заробкі ў Санкт-Пецярбург.

Судом было ўстаноўлена, што Сяргей Гняўко раней асуджаны за публічную абразу Лукашэнкі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у прысутнасці супрацоўнікаў пастарункаў і работніка спецізалятара «публічна вымавіў выказванне, якое змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, у адрас Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў».

Суд прызнаў тады Сяргея Гняўко вінаватым, прызначыўшы чатыры гады

Па сукупнасці прысудаў да прызначанага пакарання суд часткова далучыў неадбытае пакаранне па папярэднім прысудзе, у выніку атрымалася чатыры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Чытайце таксама:

«Маланкамі прабіць свабоды дарогу». Дзяніс Івашын у няволі сустракае 45 гадоў

74-гадовага пенсіянера з Хойнікаў асудзілі за палітыку і боепрыпасы

56-гадоваму айцішніку з Мінска пагражае да 12 гадоў калоніі за данаты

Каментары да артыкула