БЕЛ Ł РУС

Васкрасенскі: Буду прасіць, каб мяне ўзялі даверанай асобай Лукашэнкі на выбары-2025

5.06.2024 / 15:6

Nashaniva.com

Прапагандыст, які ў 2020-м збіраў подпісы за Віктара Бабарыку, агучыў свае планы на 2025 год.

Юрый Васкрасенскі. Скрын відэа: BelarusOneTV / YouTube

У праграме «Скажінемолчі» на БТ Юрый Васкрасенскі расказаў, што хоча агітаваць за Лукашэнку на наступных выбарах.

«Я спадзяюся прыняць удзел у прэзідэнцкай кампаніі 2025 года ў якасці даверанай асобы Аляксандра Лукашэнкі. Прынамсі я буду прасіць, каб мне аказалі такі высокі гонар»,

— заявіў мужчына.

Васкрасенскі паразважаў, што цяпер у свеце крызіс і мы стаім на парозе новай сусветнай вайны.

«Зберагчы нашу краіну і ўвогуле рэгіён ад вайны могуць толькі супердасведчаныя палітыкі. Такіх палітыкаў у Беларусі акрамя прэзідэнта Лукашэнкі (пры ўсёй павазе да нашай палітычнай эліты) не існуе».

Васкрасенскі дадаў, што пакуль кіруе Пуцін, мусіць быць і Лукашэнка: «Прэзідэнт Пуцін будзе кіраваць Расійскай Федэрацыяй мінімум да 2030 года. Адзін з кітоў дабрабыту беларусаў з'яўляюцца цёплыя адносіны з Расійскай Федэрацыяй. У тым ліку на ўзроўні лідараў.

Таму, пакуль Пуцін з'яўляецца прэзідэнтам, Лукашэнка таксама павінен быць з ім у звязцы да 2030 года».

Васкрасенскі расказаў таксама, чаму прыкрылі яго «Круглы стол дэмакратычных сіл».

«Гэта праект замарожаны з прычыны яго неактуальнасці».

Будынак, дзе знаходзілася ўстанова, знеслі пад будаўніцтва станцыі метро «Камароўская».

«Я бачу ў гэтым пэўны сімвалізм. Палітычныя страсці ўлягліся. Практычна ўсе беларусы зразумелі, што маглі згубіць, а, адпаведна, сам праект страціў актуальнасць. Далей яго развіваць не мела ніякага сэнсу», — лічыць Васкрасенскі.

Чытайце таксама:

Васкрасенскі згадаў «круглы стол» у СІЗА КДБ: «Лукашэнку адкрыта хамілі»

Васкрасенскі расказаў, ці пойдзе ў дэпутаты

«Езджу з выступамі па калектывах, а «Круглы стол» згарнуў дзейнасць». Юрый Васкрасенскі расказаў, куды ён падзеўся

Каментары да артыкула