БЕЛ Ł РУС

На волю выйшаў 21-гадовы палітвязень Ілля Бохан

5.06.2024 / 12:40

Nashaniva.com

Ілля — фігурант справы аб «масавых беспарадках» (арт. 293 КК), заведзенай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня, піша «Вясна».

Паводле версіі абвінавачвання, Ілля, якому ў жніўні 2020 яшчэ не было 18 гадоў, удзельнічаў у «масавых беспарадках», кінуў у міліцыянтаў бляшанку з-пад энергетыка,

а таксама нібыта падышоў да дрэва, пачаў нахіляць яго, каб зламаць, але нічога не выйшла. З міліцыянтаў ніхто Бохана ў судзе не пазнаў.

У судзе Ленінскага раёна Брэста 21 кастрычніка 2021 года яму прысудзілі 3,5 гады калоніі. Свой тэрмін Ілля адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адкуль выйшаў на волю ў сакавіку гэтага года.

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Аляксандр Іваноў

Выйшаў на волю палітвязень Яўген Мерунко

Выйшаў на волю палітвязень Ігар Галушка

Каментары да артыкула