БЕЛ Ł РУС

«Размяшчаў каментары абразлівага характару». Вынеслі прысуд жыхару Слоніма

4.06.2024 / 11:30

Nashaniva.com

Судом Дзятлаўскага раёна 30 мая разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Слоніма Дзмітрыя Данільчыка

Судом Дзятлаўскага раёна 30 мая разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да жыхара Слоніма Дзмітрыя Данільчыка, абвінавачанага ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Справу разглядаў суддзя Сяргей Сёмуха.

Па матэрыялах абвінавачання, Данільчык «неаднаразова размяшчаў у экстрэмісцкіх чатах тэлеграма і публічных чатах YouTube нібыта інфармацыю абразлівага характару ў дачыненні да Лукашэнкі, якая зневажае ягоны гонар, годнасць асобы і аўтарытэт».

Дзмітрыю канчаткова прызначана пакаранне: два гады калоніі і штраф 100 базавых (4000 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула