БЕЛ Ł РУС

Фінал Кубка Стэнлі стане рэкордным па адлегласці паміж гарадамі

3.06.2024 / 9:57

Nashaniva.com

У фінале Кубка Стэнлі згуляюць «Эдмантан» і «Фларыда».

«Эдмантан» радуецца перамозе. Фота: nhl.com

Гэтай ноччу «Эдмантан» на сваёй пляцоўцы перамог у шостым матчы «Далас» 2:1 і выйграў фінал Заходняй канферэнцыі.

Такім чынам, у фінальнай серыі хакейнага Кубка Стэнлі згуляюць «Эдмантан Ойлерз» і «Фларыда Пантэрз».

Адлегласць паміж Санрайзам і Эдмантанам 4089 км, што з'яўляецца рэкордным у гісторыі НХЛ для ўдзельнікаў фіналу Кубка Стэнлі, піша Championat.com.

У 2004 годзе ў фінале гулялі «Калгары» (таксама з Заходняй Канады) і фларыдская «Тампа». Адлегласць паміж гарадамі складае 3686 кіламетраў.

Першы матч фінальнай серыі паміж «Эдмантанам» і «Фларыдай» адбудзецца 9 чэрвеня. Пачатак а 3-й ночы па мінскім часе.

«Эдмантан» прабіўся ў вырашальную серыю плэй-оф другі раз у XXI стагоддзі і ўпершыню за 18 гадоў. Апошні раз «Ойлерз» бралі ўдзел у вырашальнай серыі плэй-оф у 2006 годзе з «Каралінай» (3:4). 

Увогуле «Эдмантан» пяць разоў браў Кубак Стэнлі, але ўсё гэта было ў 1980-я, калі за «нафтавікоў» гуляў славуты форвард беларускага паходжання Уэйн Грэцкі.

«Фларыда» ні разу не выйгравала Кубак Стэнлі. Але канадскія клубы апошні раз выйгравалі трафей ажно ў 1993 годзе.

Чытайце таксама:

Упершыню ў гісторыі беларускі галкіпер трапіў у заяўку клуба НХЛ

Ягор Шаранговіч пабіў беларускі рэкорд у НХЛ

19-гадовы беларускі форвард падпісаў кантракт з «Анахаймам» з НХЛ

Каментары да артыкула