БЕЛ Ł РУС

Сёння школьнікі здаюць ЦТ адразу па пяці прадметах

3.06.2024 / 9:4

Nashaniva.com

У Беларусі цэнтралізаванае тэсціраванне па пяці прадметах пройдзе 3 чэрвеня. Яго плануюць здаваць больш за 28,8 тысячы абітурыентаў, піша БелТА.

Ілюстрацыйнае фота БелТА

Сёння абітурыенты будуць здаваць ЦТ па адным з пяці выбраных раней прадметаў. На 3 чэрвеня запланавана правядзенне цэнтралізаванага экзамену па матэматыцы, біялогіі, замежнай мове (г.зн. англійскай, нямецкай, іспанскай, кітайскай і французскай), геаграфіі, сусветнай гісторыі.

Найбольшая колькасць абітурыентаў запісаліся на ЦТ па англійскай мове, матэматыцы і біялогіі. Пачнецца ЦТ а 11-й гадзіне.

Наступнае ЦТ пройдзе ў чацвер. У гэты дзень абітурыенты будуць здаваць ЦТ па чатырох прадметах на выбар: грамадазнаўстве, фізіцы, хіміі і гісторыі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула