БЕЛ Ł РУС

У Мінску прадаецца 3-павярховая кватэра ў таўнхаусе. Колькі хочуць за яе?

2.06.2024 / 12:30

Nashaniva.com

Кватэра нятанная, але ў пераліку на квадратны метр усё выглядае больш дэмакратычным.

У Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра ў таўнхаусе: 3-павярховым доме на некалькі кватэр. Агульная плошча кватэры складае 250 квадратных метраў, з якіх 120 кв. м — жылая; плошча кухні — 32 кв. м. Аб'яву заўважыла выданне «Блізка». 

Кватэра знаходзіцца на вуліцы Лазо ў Сельгаспасёлку (побач з Зялёным Лугам).

 

У кватэры пяць пакояў, тры паверхі, тры балконы, тры санвузлы.

На першым паверсе размешчаны гараж, кухня (з выхадам на лоджыю), санвузел. На другім паверсе — гасцёўня (з выхадам на балкон), спальня, гардэробная, яшчэ адзін санвузел. На трэцім — тры прасторныя пакоі і яшчэ адзін санвузел.

 

Кватэра прапануецца на продаж з усёй мэбляй і бытавой тэхнікай. 

За кватэру хочуць атрымаць крыху больш за 833 тысячы рублёў, або 260 тысяч долараў у эквіваленце. Такім чынам, кошт аднаго квадратнага метра складае 1040 долараў.

Чытайце таксама:

Якую маёмасць нажылі экс-банкірка Ермакова і дзве яе дачкі

У Мінску прадаецца кватэра з уласным кінатэатрам. На яе ўжо прапануюць зніжку 50 тысяч даляраў

У Крыжоўцы не ўпершыню спрабуюць здаць палац, шыкоўных інтэр’ераў якога саромеюцца нават рыэлтары ФОТЫ

Каментары да артыкула