БЕЛ Ł РУС

Грузія на паўтара года адклала ўвядзенне абавязковай медстрахоўкі для турыстаў

1.06.2024 / 18:43

Nashaniva.com

Нацыянальная адміністрацыя турызму Мінэканомікі Грузіі прыняла рашэнне адкласці да 1 студзеня 2026 года ўвядзенне абавязковай медыцынскай страхоўкі для турыстаў, якія прыязджаюць у краіну. Раней яе збіраліся ўвесці з 1 чэрвеня 2024-га. 

Фота ілюстрацыйнае

Што стала прычынай пераносу ранейшых тэрмінаў, афіцыйна не паведамляецца, але мясцовыя СМІ пішуць, што ўлады не паспелі дамовіцца са страхавымі кампаніямі адносна кошту страхавога поліса і іншых тэхнічных дэталяў.

Раней Нацыянальная служба статыстыкі Грузіі паведамляла, што са студзеня па сакавік бягучага года ў краіну прыехала 1,3 млн турыстаў з-за мяжы, што на 7,6% перавышае паказчык мінулага года. 

Чытайце таксама:

З 1 чэрвеня змяняюцца правілы ўезду ў Грузію для турыстаў

Для падарожжаў па Грузіі цяпер спатрэбіцца медыцынская страхоўка

Экс-палітзняволеная па справе Tut.by расказала пра свае стартапы, турму і жыццё ў Грузіі

Каментары да артыкула