Палітвязня Аляксандра Францкевіча зноў будуць судзіць
Па інфармацыі канала «АЧК-Беларусь», супраць зняволенага анархіста Аляксандра Францкевіча заведзеная крымінальная справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).
Аляксандр Францкевіч — актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяння». Ён асуджаны да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Адбываць тэрмін палітвязня спачатку накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 5, але пазней перавялі ў ваўкавыскую ПК-11.
Па інфармацыі праваабаронцаў, з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.
Чытайце таксама:
Палітвязня Ігара Аліневіча нядаўна змяшчалі ў ШІЗА, а Сяргей Раманаў адбыў паўгода ў ПКТ
Асуджанаму на 19 гадоў калоніі анархісту Дзмітрыю Разановічу дадалі дзевяць месяцаў зняволення
Беларускія анархісты наракаюць, што Вольга Карач спрабуе стаць галоўнай анархісткай краіны