БЕЛ Ł РУС

У Брэсце затрымалі арганізатара мерапрыемстваў і вядоўцу святаў

30.05.2024 / 17:12

Nashaniva.com

На запісаным сілавікамі відэа затрыманы Юрась Капуцкі «прызнаецца» ў тым, што распаўсюджваў «экстрэмісцкія матэрыялы», прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце плана «Перамога» і ў сваім інстаграме размясціў пост, у якім быў вокліч «Слава Украіне! Героям Слава!», піша «Вясна».

Сябра Капуцкага, Руслана Данілковіча, затрымалі за тое, што ў ягоным інстаграме быў фотаздымак, дзе мужчына стаіць побач з нацыянальным сцягам. Разам з ім затрымалі і ягоную жонку.

Чытайце таксама:

18-гадовую грамадзянку Украіны затрымалі на беларускай мяжы

У Мінску міліцыя зладзіла рэйды па барах — і завяла шмат крымінальных спраў

У Брэсце за «абразу Лукашэнкі» працягваюць судзіць экс-дэсантніка. Але ён памёр у пачатку красавіка

Каментары да артыкула