Названыя 80 асобаў, якія будуць засядаць у новай Каардынацыйнай радзе
На пасяджэнні Выбарчай камісіі, якое адбылося адразу пасля заканчэння галасавання на выбарах у Каардынацыўную раду, было адразу вызначана, па колькі мандатаў атрымлівае кожны спіс, які пераадолеў бар'ер у 3%, і якія людзі з кожнага спісу праходзяць у раду.
Падчас абвяшчэння вынікаў выбараў
Папярэднія вынікі галасавання такія:
1. «Салідарнасць» — 104 галасы і 0 мандатаў.
2. «Воля» — 432 і 6 мандатаў.
3. «Еўрапейскі выбар» — 605 і 8 мандатаў.
4. «Наша справа» — 489 і 7 мандатаў.
5. «Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі» — 184 і 0 мандатаў.
6. Незалежныя беларусы — 616 і 8 мандатаў.
7. Блок Пракоп’ева — Ягорава — 1050 і 13 мандатаў.
8. Каманда Латушкі і Рух «За свабоду» — 2358 і 28 мандатаў.
9. «Хопіць баяцца» — 226 і 3 мандаты.
10. «Краіна для жыцця» — 61 і 0 мандатаў.
11. «Моладзевы наступ» — 598 і 7 мандатаў.
Персанальны склад новай Каардынацыйнай рады ў адпаведнасці з гэтым раскладам мае быць наступны:
Каманда Паўла Латушкі і рух «За свабоду»
- Павел Латушка
 - Юрый Губарэвіч
 - Уладзімір Астапенка
 - Наталля Задзяркоўская
 - Анжаліка Мельнікава
 - Аляксей Міхалевіч
 - Юлія Камінская
 - Арцём Шапараў
 - Кацярына Каланчук-Ваданосава
 - Андрэй Курэйчык
 - Арцём Брухан
 - Міхаіл Кірылюк
 - Рыта Гаціх
 - Ігар Сігаў
 - Ірына Халопіца
 - Алег Кулеша
 - Павел Батуеў
 - Алег Гарбуз
 - Аляксандра Ханевіч
 - Юлія Гурчонак
 - Надзея Крывашанава
 - Іна Дабратвор
 - Вольга Вялічка
 - Віталь Амяльковіч
 - Даша Кароль
 - Юрый Казакевіч
 - Яна Латушка
 - Надзея Сцепанцова
 
Блок Пракоп'ева — Ягорава
- Вадзім Пракоп’еў
 - Андрэй Ягораў
 - Аляксандр Кныровіч
 - Паліна Бродзік
 - Лізавета Кохман
 - Андрэй Кушняроў
 - Васіль Верамейчык
 - Таццяна Хоміч
 - Святлана Мацкевіч
 - Павел Патапаў
 - Марына (Калініна) Зялёная
 - Ян (Іван) Маркаў
 - Андрэй Жураўлеў
 
Незалежныя беларусы
- Максім Шабуцкі
 - Сяргей Бяспалаў
 - Наталля Галаўчук
 - Аляксандра Васько
 - Станіслаў Гушча
 - Аляксандр Камісараў
 - Аляксандр Наўковіч
 - Кацярына Клімовіч
 
Еўрапейскі выбар
- Аляксандр Дабравольскі
 - Аліна Коўшык
 - Мікалай Халезін
 - Валеры Мацкевіч
 - Станіслава Гліннік
 - Уладзімір Шанцаў
 - Артур Фінькевіч
 - Павел Мар'еўскі
 
Моладзевы наступ
- Лізавета Пракопчык
 - Маргарыта Ворыхава
 - Алана Гебрэмарыям
 - Аляксандр Лапко
 - Яўген Караулаў
 - Уладзіслаў Антаненка
 - Аляксандра Дойніч
 
Аб'яднанне «Наша справа»
- Роза Турарбекава
 - Анастасія Махамет
 - Віталь Рымашэўскі
 - Андрэй Лаўрухін
 - Аляксандр Паршанкоў
 - Павал Церашковіч
 - Лізавета Жучкова
 
Воля
- Аляксандр Кабанаў
 - Генадзь Манько
 - Сяргей Пятрухін
 - Карына Маліноўская
 - Максім Дзенісевіч
 - Аляксандр Клачко
 
Хопіць баяцца
- Таццяна Мартынава
 - Іван Лявіцкі
 - Вольга Карпушонак
 
Праўда, у персанальным складзе кожнага са спісаў могуць адбывацца змены ў тым выпадку, калі нехта з пералічаных вырашыць адмовіцца ад месца ў Каардынацыйнай радзе. Тады гэтае месца займае асоба, размешчаная ў спісе наступнай.
Канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня. Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання плануюць правесці 15 чэрвеня.
Чытайце таксама:
Вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамагае спіс Латушкі з 35%
6723. Столькі беларусаў прагаласавалі на выбарах у Каардынацыйную раду
Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому