БЕЛ Ł РУС

Выпадак на Зыбіцкай. Замежніца ўдарыла мінчука пляшкай па галаве за тое, што ён «не так паглядзеў»

23.05.2024 / 15:46

Nashaniva.com

Ёй пагражае вялікі тэрмін.

Скрыншот відэа: міліцыя Мінска

Сталічныя міліцыянеры затрымалі 36-гадовую грамадзянку замежнай дзяржавы за тое, што яна ўдарыла мужчыну пляшкай па галаве.

У дзень здарэння пацярпелы адпачываў у кампаніі на Зыбіцкай. Раптам да яго падышла жанчына і нанесла некалькі ўдараў па галаве пляшкай.

Яе затрымалі. На допыце яна патлумачыла, што ёй не спадабаўся «дрэнны позірк» мінчука. Пасля слоўнай сваркі яна вырашыла дзейнічаць.

Жанчыну адправілі ў ІЧУ. Распачата крымінальная справа пра асабліва злоснае хуліганства. Сталічная міліцыя пагражае жанчыне тэрмінам да 10 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула