БЕЛ Ł РУС

Побач з «Іскандэрамі» на парадзе ў Мінску праедуць трактары МТЗ

20.05.2024 / 23:15

Nashaniva.com

І іншая тэхніка Мінпрама.

Фота: МТЗ

Трактары МТЗ возьмуць удзел у парадзе 3 ліпеня ў Мінску.

Перад гледачамі праедуць больш за 10 трактароў беларускай вытворчасці — ад самых першых мадэляў да сучасных машын, паведамілі ў прэс-службе МТЗ.

Усяго прадпрыемствы Мінпрама прадэманструюць каля 80 адзінак тэхнікі. Такім чынам, у парада будзе не толькі вайсковая, але і грамадзянская частка.

Нядаўна стала вядома, што ў парадзе 3 ліпеня ўпершыню возьмуць удзел комплексы «Іскандэр». Яны здольныя несці ядзерныя боепрыпасы.

Чытайце таксама:

Упершыню ў вайсковым парадзе ў Мінску возьмуць удзел «Іскандэры»

З-за рэпетыцый параду з чацвярга ў Мінску пачнуць перакрываць вуліцы

У МУС запусцілі гарачую лінію для скаргаў на дарогі, якія Лукашэнка загадаў прывесці ў парадак да 9 мая

Каментары да артыкула