БЕЛ Ł РУС

Вядучая Алена Спірыдовіч расказала, ці рабіла пластычныя аперацыі

19.05.2024 / 21:15

Nashaniva.com

Шматгадовая вядучая «Славянскага базару» Алена Спірыдовіч падзялілася, што прыбягала да амаладжальных працэдур.

Алена Спірыдовіч. Скрын відэа «Беларусь 1»

У праграме «Сто пытанняў даросламу» на тэлеканале «Беларусь 1» у 63-гадовай вядучай спыталі, ці рабіла яна пластычныя аперацыі.

«Гледзячы што лічыць аперацыяй. Я скажу так: мая сяброўка — касметолаг, яна ведае, што і ў якую пару года трэба мне рабіць, маючы на ўвазе мой узрост. Гэтыя працэдуры яна праводзіць. Гэта таксама праца — сачыць за сваім тварам, за сваёй прычоскай, за сваімі рукамі, за сваімі вачыма», — адказала Спірыдовіч.

Чытайце таксама:

Спявачка Б'янка схуднела да непазнавальнасці ФОТА

Бʼянка прызналася ў пластычных аперацыях і расказала, колькі каштавала пахудзець

«Усё страшнае ўжо за плячыма». Як 12-гадоваму гродзенцу правялі ўнікальную аперацыю па рэканструкцыі твару

Каментары да артыкула