БЕЛ Ł РУС

Жыхарка Барысава збіла сабаку і хацела ўцячы

17.05.2024 / 19:30

Nashaniva.com

Інцыдэнт здарыўся раніцай 8 мая на стаянцы адной з барысаўскіх крамаў. 61-гадовая жанчына была няўважлівая і наехала машынай на сабаку, які ляжаў.

Скрыншот з відэа

Выйшаўшы пасля таго, што здарылася, з машыны, жанчына паглядзела на жывёліну, але нават не паспрабавала ёй дапамагчы і проста з'ехала з месца здарэння. Але пра здарэнне ягоныя відавочцы паведамілі ў міліцыю, і парушальніцу неўзабаве знайшлі.

У дачыненні да няўважлівай кіроўцы супрацоўнікі ДАІ склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку, адсутнасць тэхагляду і пакіданне месца ДТЗ. Па выніках разбору барысаўчанку пазбавілі правоў кіроўцы тэрмінам на год.

Што да параненага сабакі, то яго нядаўна перадалі валанцёрам з Мінска, каб зрабіць паўнавартасную дыягностыку і аказаць максімальную дапамогу. 

Чытайце таксама:

Мінчанцы стала блага за рулём. Яна ўрэзалася ў гараж

Таксіст заснуў за рулём у цэнтры Мінска і ўчыніў масавае ДТЗ ВІДЭА

У мінскім двары смеццявоз наехаў на легкавік

Каментары да артыкула