БЕЛ Ł РУС

Мінчанку асудзілі за ўдзел у пратэстах. Яе апазналі па фота ў інстаграме

17.05.2024 / 14:22

Nashaniva.com

У судзе Савецкага раёна Мінска 24 красавіка асудзілі Вольгу Нікіфараву паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.

Суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла Вользе Нікіфаравай два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»), піша «Вясна».

Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Вольга цалкам прызнала віну. У якасці сведкі на судовым пасяджэнні выступаў муж Вольгі.

Мінчанку апазналі па пратэсным фотаздымку, які знайшлі ў інстаграме. Пасля абвяшчэння прысуду Вольгу вызвалілі ў судовай зале, а меру стрымання змянілі на падпіску аб нявыездзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула