БЕЛ Ł РУС

У Быхаўскім раёне вяскоўцы распалілі ў двары печ і пайшлі па справах

15.05.2024 / 13:59

Nashaniva.com

У выніку згарэлі чатыры хлявы і дом

Фота: МНС

Здарэнне адбылося 13 мая ў вёсцы Гарадзец.

Раніцай ад суседзяў паступіла паведамленне аб пажары прыватнага жылога дома. Дом і гаспадарчыя пабудовы гарэлі адкрытым полымем.

Высветлілася, што раніцай гаспадары ў двары дома распалілі печ-буржуйку, каб прыгатаваць ежу хатняй жывёле, а самі адлучыліся з дома па справах. Агонь перакінуўся на будынкі, паведамляе mogilev.online

У выніку пажару знішчаны дах дома, а таксама чатыры хлявы.

Чытайце таксама:

У Магілёве ў доме загарэлася зарадная прылада

На пажары ў Мсціславе загінула дзяўчынка, якая прыехала на гадавіну смерці маці

Жыхар Ратамкі вырашыў спаліць смецце на ўчастку — атрымаўся велізарны слуп дыму і вялікі штраф

Каментары да артыкула