БЕЛ Ł РУС

Пад Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзіміра Мартава

15.05.2024 / 10:07

Nashaniva.com

Доктар ад пераследу ў Беларусі з’ехаў у Расію.

Уладзімір Мартаў. Фота: «Імёны»

У Мурыне пад Санкт-Пецярбургам затрымалі вядомага беларускага доктара Уладзіміра Мартава. Яму не даравалі крытыку аховы здароўя.

Мартаў быў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі, а на другі год каранавіруснай пандэміі атрымаў абвінавачанне ў арганізацыі экстрэмісцкай супольнасці, піша «Фантанка».

Мартаў адным з першых загаварыў аб статыстыцы смяротнасці ад каранавіруса. У красавіку 2021 года Мартава звольнілі з БХМД Віцебска. Затым ён з'ехаў з краіны.

На радзіме Мартаву завочна выбрана мера стрымання ў выглядзе арышту. Пакуль што затрыманы дастаўлены ў 87-ы аддзел паліцыі ва Усеволжскім раёне Леніградскай вобласці.

Чытайце таксама:

У Гродне за каментары ў тэлеграме судзяць жыхара Ліды

Праграмістку і супрацоўніка «Еўраопта» затрымалі за ўдзел у пратэстах

Сілавікі затрымалі праграміста Банкаўскага працэсінгавага цэнтра

Каментары да артыкула