БЕЛ Ł РУС

З 1 чэрвеня змяняюцца правілы ўезду ў Грузію для турыстаў

14.05.2024 / 14:11

Nashaniva.com

З 1 чэрвеня ў Грузіі ўступаюць у сілу папраўкі ў закон «Аб турызме і курортах». Згодна з імі, усе замежнікі, якія ўязджаюць у краіну, павінны мець на руках медстрахоўкі з пэўным пакрыццём. У адваротным выпадку ім пагражае штраф.

Па новых правілах медстрахоўка для ўезду ў Грузію павінна пакрываць мінімум 5 тысяч даляраў экстраных амбулаторных паслуг і не менш як 30 тысяч даляраў на лячэнне ў стацыянары. Поліс можа быць на рускай, англійскай або грузінскай мове.

Калі такой страхоўкі няма, то чакае штраф — 300 лары (гэта цяпер каля 112 даляраў). Калі не выплаціць яго ў вызначаны тэрмін, сума падвоіцца. А калі пратэрмінаваць на месяц, то першапачатковы штраф вырасце ў тры разы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула