БЕЛ Ł РУС

У Растоўскай вобласці Расіі сышлі з рэек некалькі вагонаў грузавога цягніка

11.05.2024 / 09:18

Nashaniva.com

Груз загарэўся, рух цягнікоў спынены.

У Растоўскай вобласці на станцыі Куберле сышлі з рэек некалькі вагонаў грузавога цягніка.

Пацярпелых няма, але рух цягнікоў спынены. Чакаюцца затрымкі пасажырскіх цягнікоў. Таксама адзначаецца, што груз у выніку аварыі загарэўся. У цыстэрнах было паліва, піша Расійская служба Радыё Свабода.

Плошча пажару склала дзвесце квадратных метраў. Агонь тушылі 52 пажарныя і 15 адзінак тэхнікі. З пажарам удалося справіцца праз праз чатыры гадзіны.

Тыдзень таму, 4 мая, на гэтай жа станцыі сышоў з рэек электравоз грузавога цягніка. Рух на ўчастку тады таксама быў спынены.

Чытайце таксама:

З Беларусі ў Літву не прапусцілі Z-вагон

Расія перастала выкарыстоўваць Крымскі мост для вайсковых грузаў

Ці магчыма аднавіць рух цягнікоў з Беларусі ў Еўропу?

Каментары да артыкула