БЕЛ Ł РУС

Памёр Лявон Габрусёнак

24.04.2024 / 21:36

Nashaniva.com

Пра смерць спевака, артыста тэатра і дыктара радыё, а таксама актыўнага ўдзельніка беларускага жыцця ў Санкт-Пецярбургу Лявона Габрусёнка паведаміў у фэйсбуку гісторык і бібліёграф Мікалай Нікалаеў.

«Нарадзіўся ён 16 жніўня 1954 года ў вёсцы Залессе Расонскага раёна, памёр 22 красавіка 2024 года ў Пецярбургу.

Калі ён спяваў «Магутны Божа» — гэта сапраўды было да Бога, пра Бога.

Невыказны жаль.Невыносная страта для беларускага Пецярбурга», — напісаў Мікалай Нікалаеў.

Чытайце таксама:

Памёр Алесь Клышка

У Гомелі расследуюць загадкавую смерць 47-гадовай манахіні

Памёр навуковец Уладзімір Кульчыцкі

Каментары да артыкула