БЕЛ Ł РУС

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягнуцца і сёння

12.04.2024 / 07:42

Nashaniva.com

Чакаецца, што асноўнай тэмай стане супрацоўніцтва краін у касмічнай сферы. Лукашэнка прыбыў у Расею з двухдзённым візітам 11 красавіка.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін. 11 красавіка 2024 года. Фота: прэс-служба Крамля — БелТА

Раней паведамлялася, што на пятніцу 12 красавіка, у іх запланавана сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі.

Як чакаецца, Лукашэнка і Пуцін падвядуць вынікі мінулай місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы, а таксама пагутараць з касманаўтамі і абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Сам Лукашэнка заяўляў, што, акрамя іншых пытанняў, мае намер абмеркаваць «будзённыя справы» і «будучыню беларускай касманаўтыкі».

Чытайце таксама:

«Дзясяткамі выкідваюць трупы праз мяжу». Пра што Лукашэнка сёння расказваў Пуціну

Каментары да артыкула