БЕЛ Ł РУС

Падазраванаму ў згвалтаванні беларускі Лізы ў цэнтры Варшавы выставяць абвінавачванне ў забойстве

11.04.2024 / 14:34

Nashaniva.com

Дорыян С., які падазраецца ў жорсткім згвалтаванні і замаху на забойства маладой беларускай жанчыны ў цэнтры Варшавы, атрымае іншыя абвінавачванні. Сёння пракуратура прад'явіць яму абвінавачванне ў забойстве, піша RMF24.pl.

Арыштаваны Дорыян С. Фота: польская паліцыя

На змяненне рашэння следчых (раней яго абвінавачвалі ў згвалтаванні і замаху на забойства), паўплывалі вынікі ўскрыцця 25-гадовай беларускі.

Пасля жорсткага згвалтавання і збіцця Ліза трапіла ў бальніцу, дзе некалькі дзён знаходзілася ў рэанімацыі.

Хоць дактары змагаліся за яе жыццё, ахвяра згвалтавання ў рэшце рэшт памерла. Прычынай смерці стала смерць мозгу.

Першапачаткова ў абвінавачвання не было доказаў таго, што напад быў прамой прычынай смерці жанчыны.

Але цяпер сабраныя доказы дазваляюць выставіць 23-гадоваму мужчыну абвінавачванне ў забойстве.

На Лізавету напалі ў цэнтры Варшавы ў ноч на 25 лютага. Дзяўчыну згвалтавалі і збілі. Праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы. На яе пахаванне сабралася некалькі соцень чалавек.

Чытайце таксама:

Чытайце таксама:

У кватэры падазраванага ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве знайшлі кнігу пра сэксуальныя злачынствы

Польская паліцыя расказала, як затрымала чалавека, што падазраецца ў згвалтаванні беларускі ў Варшаве

Для падтрымкі згвалтаванай і пакалечанай у Варшаве беларускі адкрылі дабрачынны збор

«Нейкі час яе сэрца не працавала». Хлопец беларускі, якую згвалтавалі ў цэнтры Варшавы, расказаў пра яе цяперашні стан

Беларуску згвалтавалі і спрабавалі задушыць у цэнтры Варшавы

Каментары да артыкула