БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца сёння вечарам

11.04.2024 / 13:55

Nashaniva.com

Сёння Лукашэнка павінен вылеціць у Маскву.

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Images

«Ужо ўвечары (мы чакаем гэта пасля 19:00) пачнецца частка, прысвечаная працоўнаму візіту ў Маскву Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Будзе размова двух прэзідэнтаў. І яны працягнуць размову за працоўным абедам», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы не плануецца.

Учора прэс-служба Лукашэнкі паведамляла, што Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах. »У цэнтры ўвагі на перагаворах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на існуючыя выклікі і пагрозы», — паведамляла прэс-служба. 

12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула