БЕЛ Ł РУС

У Віцебску сапсавалі фасад былой стараверскай царквы

6.04.2024 / 15:47

Nashaniva.com

Стараверскую царкву ў Віцебску цяпер не пазнаць. Фотаздымкі гістарычнага будынка пачатку XX стагоддзя былі апублікаваныя ў тэлеграм-канале «Спадчына». 

Былая стараверская царква ў Віцебску ў 2012 годзе. Фота А. Мацешы

Будынак былой царквы размяшчаецца ў дварах жылога раёна, на паўночны ўсход ад гістарычнага цэнтра па адрасе: праспект Генерала Люднікава, дом 2, корпус 2.

Фота былой царквы ў 2014 годзе

Крама «Пілакос», якая валодае гістарычным збудаваннем, вырашыла абшыць яго вентфасадам з металакасета ў фірмовых для крамы колерах.

Фота былой царквы ў 2023 годзе

Чытайце таксама:

У Лошыцкай сядзібе разабралі будынкі бровара, хоць абяцалі не чапаць

У Чырвоным касцёле абяцалі ў першым квартале пачаць будаўнічыя работы. Што з гэтым цяпер?

Стала «чысценька і акуратненька». У Оршы знішчылі яшчэ адзін узор савецкага дэкаратыўнага мастацтва

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула