БЕЛ Ł РУС

Медсястру з Мінска асудзілі на два з паловай гады «хатняй хіміі» за ўдзел у Маршы адзінства

1.04.2024 / 12:15

Nashaniva.com

У судзе Ленінскага раёна Мінска чацвёртага сакавіка асудзілі Жанну Дудзінскую паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса, піша «Вясна».

Суддзя Анастасія Ачалава прызначыла Жанне два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Жанчыну апазналі па фотаздымках і відэа іншага ўдзельніка акцыі Ульданава, які выгрузіў іх з тэлефона на жорсткі дыск. Жанна цалкам прызнала сваю віну.

Чытайце таксама:

У Баранавічах па «народным» артыкуле сёння асудзілі адразу 17 чалавек

Сілавікі затрымалі за каментарый пра тэракт у «Крокусе» жыхара Капыля

За каментар пра тэракт у Расіі затрымалі чарговага беларуса

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула