БЕЛ Ł РУС

Памёр капітан каманды «Адэскія джэнтльмены», сцэнарыст праграмы «Гарадок»

1.04.2024 / 08:00

Nashaniva.com

Святаслаў Пелішэнка быў не толькі сцэнарыстам і шоўмэнам, але і навукоўцам-фізікам.

31 сакавіка, памёр вядомы сцэнарыст, шоўмэн, навуковец-фізік Святаслаў Пелішэнка, піша «Адэскае жыццё».

Ён скончыў фізічны факультэт і аспірантуру Адэскага ўніверсітэта імя Мечнікава. Выкладаў у гэтай ВНУ, быў дацэнтам кафедры тэарэтычнай фізікі.

Найбольшую вядомасць як у роднай Адэсе, так і за яе межамі ён атрымаў у канцы 1980-х — пачатку 1990-х як капітан каманды КВЗ «Адэскія джэнтльмены».

«Як шмат гора… ад нас сышоў капітан … Святаслаў Пелішэнка … Слава … вялікае дзіця … бязмежна таленавіты, бясконца мудры, бескампрамісна справядлівы і сумленны, вельмі сціплы і ўсімі намі, усёй камандай, вельмі любімы. Бо родны!», — дадала адэская журналістка і дэпутат, былая ўдзельніца каманды «Адэскія джэнтльмены» Святлана Фабрыкант.

Яна таксама нагадала, што Святаслаў вельмі любіў сваю Адэсу, прысвяціў ёй кнігі, вершы і нават песні.

«Слава, Святласлаў Пелішэнка, памёр … яго ведалі. Сэр Капітан. Самая добрая памяць. Самая смешная. І самая светлая. Слава быў чалавек-радасць. Вялікая бяда», — напісала ў фэйсбуку журналістка Алена Рыкаўцава.

Пелішэнка шмат гадоў гуляў у КВЗ, быў капітанам каманды «Адэскія джэнтльмены». З 1991 года на расійскім тэлебачанні кіраваў аддзелам гумарыстычных праграм.

Быў адным з аўтараў праграм «Гарадок», «Блакітны агеньчык на Шабалаўцы», «суботні вечар», «Песня года» і іншых забаўляльных праграм. У 2007 годзе стаў лаўрэатам прэміі «ТЭФІ» як сцэнарыст праграмы «Гарадок».

Чытайце таксама:

Памерла Лета Юстыновіч

Памёр былы палітвязень Уладзімір Сяргееў. Яму было 37 гадоў

Памёр Валер Бадун

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула