БЕЛ Ł РУС

За «экстрэмізм» судзілі роднага брата пракурора Віцебска

13.03.2024 / 16:46

Nashaniva.com

8 лютага ў Бешанковічах суд аштрафаваў на 1000 рублёў бацьку трох дзяцей, індывідуальнага прадпрымальніка Яўгена Шклярэўскага. Тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю!» сцвярджае, што гэта родны брат пракурора Віцебска Андрэя Шклярэўскага.

Нагодай для пакарання мужчыны стала размяшчэнне ім у сацсетцы «УКантакце» двух ролікаў — аднаго з рэсурса «Страна для жизни», іншага з «НАШ ДОМ ТВ».

Вельмі верагодна, што «правапарушальнікам» з'яўляецца прадстаўнік бешанковіцкай сям'і Шклярэўскіх, вядомы ў райцэнтры як сістэмны адміністратар, праграміст і фатограф. У яго якраз трое дзяцей.

Яўген Шклярэўскі, дарэчы, пазначаны і як фатограф Віцебскай епархіі, а таксама выпускнік Мінскай духоўнай семінарыі. І тады ён з'яўляецца родным братам пракурора Віцебска Андрэя Шклярэўскага. Той пачынаў свой пракурорскі шлях якраз у Бешанковічах.

Чытайце таксама:

Сям'ю ў Гродне асудзілі за плакат, у якім нібыта змяшчалася абраза Лукашэнкі

Музыкаў Nizkiz пачнуць судзіць 19 сакавіка

Затрымалі супрацоўніка Верхнядзвінскага райвыканкама. Вінавацяць ва ўдзеле ў праграме «Кадравы рэзерв»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула