БЕЛ Ł РУС

Мінчанку забралі на «суткі» за бел-чырвона-белы сцяг на акне

29.02.2024 / 14:00

Nashaniva.com

Жыхарку Мінска, супрацоўніцу адной з устаноў адукацыі, затрымалі ў яе кватэры і абвінавацілі ў вывешванні бел-чырвона-белага сцяга на акне. Суд адправіў яе пад адміністрацыйны арышт, піша «Люстэрка».

Ілюстрацыйнае фота

Як сказана ў пратаколе па частцы 1 артыкула 24.23 КаАП, мінчанка 14 студзеня ў 21.43 «Публічна дэманстравала з акна дома … бел-чырвона-белы сцяг, што стала даступным неабмежаванаму колу асоб».

Тым самым, паводле версіі міліцыі, жанчына «правяла масавае мерапрыемства — пікетаванне, на правядзенне якога не быў атрыманы адпаведны дазвол Мінгарвыканкама». У справе маецца пратакол агляду «акна і кватэры», падчас якога быў знойдзены сцяг.

На судзе, які адбыўся чамусьці праз месяц — 15 лютага, мінчанка прызнала віну і сказала, што павесіла бел-чырвона-белы сцяг на акно ў сваім пакоі знутры.

Суд прызнаў яе вінаватай у несанкцыянаваным пікетаванні і прызначыў ёй 14 сутак адміністрацыйнага арышту.

Люстэрка адзначае, што невядома, ці павесіла жанчына сцяг самастойна. З гісторый палітвязняў вядомыя выпадкі, калі сілавікі, каб мець нагоду арыштаваць патрэбнага ім чалавека і адправіць на «суткі», прыходзілі да яго дадому, самі вешалі сцяг, рабілі фота — і гэта затым станавілася матэрыяламі адміністрацыйнай справы. Такія пратаколы могуць ісці ў ход і ў тых выпадках, калі людзі ўжо знаходзяцца на Акрэсціна, але сілавікі хочуць пакінуць іх на яшчэ адзін «тэрмін» і арганізуюць новыя суды.

Чытайце таксама:

У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства Расіі. Яго судзілі

У Наваполацку мужчыну арыштавалі за стары допіс пра гібель Рамана Бандарэнкі

Пастару з Новалукомля далі за малітву за Украіну 15 сутак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула