БЕЛ Ł РУС

За падпіскі на «экстрэмісцкія матэрыялы» аштрафавалі трэнера па валейболе

22.02.2024 / 14:59

Nashaniva.com

Суддзя Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч 31 студзеня за распаўсюд «экстрэмізму» ў сацыяльных сетках аштрафавала на 1200 рублёў трэнера-выкладчыка па валейболе Бешанковіцкай ДЮСШ Мікалая Пушнікава, піша «Вясна».

У судовым пасяджэнні стала вядома, што Мікалай нібыта быў падпісаны на некалькі «экстрэмісцкіх» інфармацыйных рэсурсаў. А менавіта на суполку тэлеканала «Белсат», «media-polesye» і «Радыё Свабода».

Чытайце таксама:

У Бярозаўцы арыштавалі на 15 сутак назіральніцу на выбарах 2020 года

Палітвязня, які адбывае тэрмін на «хіміі», аштрафавалі за атрыманне «замежнай дапамогі» ад INeedHelpBY

Жыхара Навагрудка аштрафавалі за дапамогу ад INeedHelp. Сума штрафу ў два разы большая за суму дапамогі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула