БЕЛ Ł РУС

Затрымалі вядомага віцебскага відэаблогера Віталя Усціновіча

14.02.2024 / 10:01

Nashaniva.com

У Віцебску за каментары затрымалі блогера, стваральніка вобраза «дзядулі Шаўшэнкі» і сатырычнага серыяла «Ябацькіны навіны». Відэа з ім з'явілася ў канале сілавікоў. 

Мужчына на відэа кажа, што яго завуць Віталь Усціновіч, у яго канале, дзе ён рабіў агляды на прадукты, — 48 тысяч падпісантаў, а затрымалі яго за каментары.

На відэа яго прымусілі запрасіць гледачоў «ісці на выбары і не парушаць закон».

На аватарцы ў яго канале цяпер з'явіўся дзяржаўны герб, туды залілі відэа сілавікоў з ім. 

У 2022 годзе Віталь Усціновіч правёў трое сутак у ізалятары часовага ўтрымання, а пасля вызвалення не атрымаў назад сваю тэхніку.

У якім статусе Усціновіч цяпер, невядома. 

Чытайце таксама:

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

У Баранавічах затрымалі трох чалавек за ўдзел у мітынгу 2020 года

Брэсцкага футбаліста затрымалі за сутэнёрства. А заадно і за палітыку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула