БЕЛ Ł РУС

У беларускіх калоніях зняволеных сцерагуць беспілотнікі

8.02.2024 / 16:1

Nashaniva.com

«Эфектыўна выконваюць пастаўленыя задачы».

Намеснік міністра — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў расказаў, што мінулы год прайшоў пад знакам нарошчвання патэнцыялу, які «дазваляе эфектыўна выканаць ускладзеныя задачы ў агульнай сістэме нацыянальнай бяспекі».

Ён таксама расказаў, што ў калоніях зняволеных сцерагуць беспілотнікі.

«Забяспечана надзейная ахова папраўчых калоній, канваяванне асуджаных і асоб, якія ўтрымліваюцца пад вартай. Для павышэння якасці выканання канвойных задач у сістэму аховы калоній укаранілі беспілотныя лятальныя апараты. Прыярытэтным напрамкам было і застаецца ахова правапарадку і гарантаванне грамадскай бяспекі», — распавёў высокі міліцэйскі начальнік.

Ён таксама дадаў, што для абароны дзяржаўнай мяжы прыцягвалася звыш сямі тысяч вайскоўцаў: затрымана больш за 40 парушальнікаў, выяўлена звыш 300 незаконных мігрантаў.

Чытайце таксама:

Знялі дырэктара вытворчасці калоніі ў Бабруйску — Белпол

Як элітная калонія для былых чыноўнікаў і сілавікоў ператвараецца ў палітычную турму. Гісторыя «Віцьбы-3»

«Калі ён стане міністрам, Кубракоў падасца пацанёнкам». Гісторыя жыцця Мікалая Карпянкова

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула