БЕЛ Ł РУС

Такер Карлсан назваў дату выхаду інтэрв'ю з Пуціным

8.02.2024 / 7:39

Nashaniva.com

Такер Карлсан абвясціў, што яго інтэрв'ю з Пуціным выйдзе ў ноч на 9 лютага па маскоўскім часе. Раней WSJ пісала, што ён апублікуе інтэрв'ю 8 лютага.

Такер Карлсан. Фота: AP Photo / Lynne Sladky, File

Інтэрв'ю з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным будзе апублікавана ў 2:00 9 лютага па Маскве (супадае з мінскім часам), паведаміў амерыканскі тэлевядоўца ў сваім інстаграме.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Tucker Carlson (@tuckercarlson)

«Такер бярэ інтэрв'ю ў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Выйдзе заўтра ў 18:00 па ўсходнім часе», — падпісаў ён публікацыю.

Інтэрв'ю выйдзе на яго сайце. Раней The Wall Street Journal пісала, што яно будзе апублікавана 8 лютага.

Карлсан прыляцеў у Маскву 1 лютага. Пазней ён апублікаваў відэапаведамленне, у якім абвясціў, што мае намер узяць інтэрв'ю ў Пуціна. Ён патлумачыў гэтае рашэнне тым, што амерыканцы «не маюць уяўлення» пра тое, што адбываецца ў Расіі і ва Украіне. Са слоў тэлевядоўцы, заходнія СМІ з лютага 2022 года «не патурбаваліся» ўзяць інтэрв'ю ў расійскага прэзідэнта, піша РБК.

Чытайце таксама:

Скандальны журналіст Такер Карлсан прыляцеў у Маскву, каб узяць інтэрв'ю ў Пуціна

Пяскоў пацвердзіў, што журналіст Такер Карлсан узяў інтэрв'ю ў Пуціна

«Супрацоўнікі канала выдатна ведалі, што ніхто выбары не фальсіфікаваў, але вырашылі казаць адваротнае». Чаму амерыканскі «пакутнік» мала чым адрозніваецца ад зорак БТ

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула