БЕЛ Ł РУС

Euromall прыпыняе працу

3.02.2024 / 14:40

Nashaniva.com

Адпаведная абвестка з'явілася ў акаўнце сэрвіса ў інстаграме.

«Паважаныя кліенты! Інфармуем Вас аб тым, што сэрвіс Euromall з 03.02.2024 г.па тэхнічных прычынах прыпыняе сваю працу. З гэтай даты афармленне новых заказаў стане недаступна. Але ўсе заказы, якія былі аформленыя па 02.02.2024 г., будуць дастаўлены дакладна і ў тэрмін! Дзякуем кожнаму з вас за давер і падтрымку», — гаворыцца ў паведамленні.

Сэрвіс займаўся дастаўкай тавараў з Еўропы. У каментарах да паведамлення пакупнікі шкадуюць пра закрыццё, кажучы, што добры быў сэрвіс.

Чытайце таксама:

У Беларусі можа падаражэць корм для жывёл

Tinder пакідае Беларусь. І дату абраў паказальную

Як пасля двух гадоў санкцый змяніліся беларускія паліцы з ежай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула