Сілавікі прыйшлі ў Цэнтрвыбаркам
У рамках падрыхтоўкі да адзінага дня галасавання, які мае прайсці 25 лютага, Цэнтральную выбарчую камісію 17 студзеня наведалі адны з галоўных актараў выбарчага працэсу па-беларуску — прадстаўнікі сілавых структур.
Не ўсе сілавікі, якія прыйшлі на сустрэчу з Карпенкам, былі гатовыя свяціць свае твары
Прэс-служба ЦВК паведаміла, што на сустрэчы са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам афіцэры ўнутраных войскаў і органаў пагранічнай службы абмеркавалі парадак арганізацыі галасавання грамадзян, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу і службу па кантракце.
Чытайце таксама:
Адзін дэпутат ішоў на перавыбары — а ў выніку не данёс паперы да выбарчай камісіі