БЕЛ Ł РУС

Сілавікі зноў затрымалі жыхара Баранавічаў з-за каментароў

16.01.2024 / 17:39

Nashaniva.com

Сілавікі затрымалі жыхара Баранавічаў Віталя Коршуна з-за каментароў у чатах. Відэа з ім апублікаваў праўладны тэлеграм-канал. У верасні 2021 года суд ужо адпраўляў Віталя пад арышт на два месяцы з-за паведамлення пад пастом пра вайскоўца, піша «Медыязона».

На відэа сілавікоў Віталь Коршун кажа, што «заклікаў учыняць гвалт над супрацоўнікамі АМАПа, проста на эмоцыях». Перад камерай ён стаіць у кайданках.

Па якім менавіта артыкуле затрыманы жыхар Баранавічаў і што з ім зараз, невядома. Аўтары блізкага да сілавікоў канала пішуць, што «за заклікі тэрарыстычнага характару ён можа правесці за кратамі да 12 гадоў пазбаўлення волі».

У 2021 годзе Віталя Коршуна судзілі па артыкуле аб умяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў (артыкул 365 КК). Тады ён, паводле версіі абвінавачання, напісаў у тэлеграм-чаце «Бараўкі 97%» пад фота вайскоўца Сяргея Балабановіча каментар: «А хто гэта? АМАП? Тады прапаную спаліць яго кватэру, скажыце адрас».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула