У мінскі аэрапорт просяць прыязджаць загадзя
Там да 31 сакавіка мяняюць абсталяванне сістэмы апрацоўкі багажу.
«У Нацыянальным аэрапорце Мінск ідзе абнаўленне абсталявання сістэмы апрацоўкі багажу. Гэта можа прывесці да павелічэння часу рэгістрацыі пасажыраў, апрацоўкі, надгляду і камплектацыі багажу, і, як вынік, да затрымкі рэйсаў. Работы працягнуцца да 31 сакавіка. Просім вас улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні падарожжаў», — паведамляе Мінскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.