Жыхара Навабеліцы судзяць у закрытым рэжыме па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса
Кухара Ігара Казубава вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК), у паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 2 арт. 367 КК) і яго абразе (ч. 1 арт. 368 КК).
Ігар Казубаў. Фота з сацыяльных сетак
Справу прызначаны разглядаць суддзя Сяргей Багінскі, вядомы сваімі жорсткімі прысудамі тым, хто патрапіў пад палітычны пераслед, піша «Вясна».
Раней Казубава затрымлівалі па адміністрацыйным артыкуле: 8 чэрвеня 2023 года за выраб, распаўсюд ці захаванне экстрэмісцкіх матэрыялаў ( арт. 19.11 КаАП) яго судзілі ў Навабеліцкім судзе Гомеля.
У сацыяльных сетках Ігара даволі шмат пастоў і паведамленняў пра беларускіх сілавікоў і прадстаўнікоў улады. Таксама ён быў сярод 500 падпісантаў у 2019 годзе звароту да тагачаснай прэзідэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце, які датычыў перапахавання парэшткаў паўстанцаў 1863—1864 гадоў.
Падтрымаць Ігара: СІЗА-3, Гомель, вул. Кніжная 1А, 246003. Ігар Валер’евіч Казубаў.
Чытайце таксама:
Мінімум 207 чалавек затрымалі па вяртанні ў Беларусь у мінулым годзе
Гарадзенца, які адбывае хатнюю хімію, будуць судзіць па пяці артыкулах