БЕЛ Ł РУС

Названыя самыя папулярныя імёны дзетак у Беларусі за мінулы год

8.01.2024 / 9:8

Nashaniva.com

Міхаіл і Сафія засталіся самымі папулярнымі дзіцячымі імёнамі ў 2023 годзе ў Беларусі, такую статыстыку прывялі ў эфіры тэлеканала АНТ.

Ілюстрацыйнае фота

Таксама бацькі часта выбіралі для дзяўчатак імёны Ева, Ганна, Марыя і Аліса. Сярод імя для хлопчыкаў у топе былі Марк, Мацвей, Раман і Максім.

Характэрна, што і ў Расіі самымі папулярнымі імёнамі таксама сталі Міхаіл і Сафія.

Усяго ў першыя гадзіны новага 2024 года ў Беларусі нарадзіліся 32 дзіцяці — 21 дзяўчынка і 11 хлопчыкаў. Прычым у першую хвіліну 1 студзеня на свет у клінічным радзільным доме Мінскай вобласці на свет з'явіўся хлопчык, які стаў дзясятым дзіцем у сваёй сям'і з Вілейскага раёна.

Чытайце таксама:

Знізілі максімальныя гандлёвыя надбаўкі на дзіцячыя тавары

Будуць судзіць трэнерку па плаванні, з-за недагляду якой загінула дзіця

У Гродне дзіця катаецца на сабачай запрэжцы ФОТА і ВІДЭА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула