БЕЛ Ł РУС

Як акуратна скласці навагоднюю гірлянду, каб перад наступным Новым годам было лёгка разблытаць

6.01.2024 / 11:33

Nashaniva.com

Упрыгожаныя агнямі гірлянды цешаць вока ўсе навагоднія святы. Але неўзабаве іх давядзецца прыбраць. Калі шкляныя цацкі звычайна беражліва пакуюцца ў скрынкі, то гірлянда абы-як складваецца. І праз 11 месяцаў даводзіцца траціць шмат часу, каб яе разблытаць, піша dekor.delfi.ee.

Фота: standartno.by

Каб такая сітуацыя больш ніколі не паўтарылася, варта як след сабраць гірлянды пасля зняцця з ялінкі. Блогер Мікалай Льюіс падзяліўся простым і ў той жа час эфектыўным спосабам захоўвання гірляндаў, каб яны не заблыталіся.

Як захоўваць ёлачныя гірлянды

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от TGCO™️- Nicola Lewis / TGCO (@thisgirlcanorganise)

Замест упакоўкі з-пад чыпсаў можна выкарыстоўваць ўтулку ад папяровых ручнікоў, фальгі або пергаментнай паперы.

Яшчэ адзін зручны спосаб захоўваць гірлянду — наматаць яе на вешалку. Пачынаючы з аднаго канца ніткі абматайце агеньчыкі вакол вешалкі з абодвух бакоў. Схавайце канец гірлянды паміж абгорнутымі шнурамі.

Акрамя таго, можна згарнуць гірлянду гармонікам, а доўгім шнуром з вілкай абматаць і замацаваць агеньчыкі.

Выкарыстоўваючы гэтыя няхітрыя метады, можна прадухіліць заблытванне гірлянды і абараніць яе ад пашкоджанняў.

Чытайце таксама:

У Крыжаноўскага згубілася котка. Навагоднюю ноч яна правяла на вуліцы

Па ўсёй Расіі ўзбунтаваліся разумныя гірлянды — пішуць «Слава Украіне» і падводзяць гаспадароў пад суд

Сям’я тыдзень праходзіла святочны квэст ад Мінгарвыканкама. Падарунак вас здзівіць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула